Навігацыя
Навіны
Дакумэнты й артыкулы
Файлы

Форум
Зваротная сувязь
Пошук
Напішы ліст Зьмітру Жалезьнічэнку
Сябры
Партыя БНФ

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы
Наша кнопка

код кнопкі

Моладзь БНФ дапамагае лорду Бэлу ўнутры Беларусі
milicjaМоладзь БНФ правяла акцыю інфармаваньня міліцыянтаў. Па ўсіх РАУСах Менску былі разасланыя кнігі-дапаможнікі, выпушчаны АБСЭ для краінаў, якія зьяўляюцца сябрамі АБСЭ. У гэтых Дапаможніках пададзеная інфармацыя, як міліцыянты павінныя паводзіць сябе з грамадзянамі, як і якімі сродкамі мусяць ажыцьцяўляцца затрыманьні. Гэта своеасаблівы маральны кодэкс міліцыянта, які працуе ў краіне, сябры АБСЭ.

Прэс-група Моладзі БНФ 18.08.2008 Далей... · Для друку
Юрась Дзяшук прыняў прысягу на беларускай мове

16 жніўня больш за паўтары тысячы навабранцаў унутраных войскаў Міністэрства Ўнутраных Спраў (МУС) Рэспублікі Беларусь прынялі прысягу на вернасьць Радзіме.


У менскай частцы № 5448 (вул. Маякоўскага, 111) адзін зь першых урачыстых ваенных рытуалаў прайшоў і сябра Моладзі БНФ Юрась Дзяшук. Ён адзін з ліку тых 20 адсоткаў навабранцаў, якія на час летняга прызыву ў дадзены род войскаў ужо мелі дыплёмы аб вышэйшай адукацыі.


Прэс-група Моладзі БНФ 17.08.2008 Далей... · Для друку
Аляксандар Казулін на волі!
kazulinЗ турмы выйшаў асуджаны на 5 з паловай гадоў экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Казулін.

Моладзь БНФ шчыра вітае Аляксандра Казуліна на волі!

Мы таксама заяўляем, што патрабуем вызваленьня ўсіх палітвязьняў, якія былі асуджаныя за свае погляды і актыўную грамадзкую дзейнасьць. 
 

Прэс-група Моладзі БНФ 17.08.2008 Далей... · Для друку
Штраф за бел-чырвона-белы сьцяг
alaksandar_kuzniacou Кіраўніка віцебскай суполкі “Моладзь БНФ”Аляксандра Кузьняцова абвінавачваюць у пікетаваньні пад час мітынгаў, што праходзілі ў Віцебску на Дзень Волі 25-ага сакавіка і 26-ага красавіка на  Чарнобыльскім Шляху. Хлопцу пагражае штраф у памеры 6 і 30 базавых велічыняў, што ў агульнай суме складае 1.260.000 беларускіх рублёў.

Распавядае Аляксандар Кузьняцоў: ...

Прэс-група Моладзі БНФ 14.08.2008 Далей... · Для друку
Моладзь БНФ падала заяву на правядзеньне мітынгу "Не вайне!"
Моладзь БНФ адаслала заяву ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу ў сувязі з грузына-расейскім канфліктам. Галоўным пасылам мітынгу, які мае быць праведзены 31-ага жніўня на пл. Якуба Коласа станецца лёзунг “НЕ ВАЙНЕ!”.

Мітынг 31-ага жніўня мае на мэце заклікаць міжнародную супольнасьць выступіць у абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузыі, спыніць ваенныя апэрацыі, а таксама інфармацыйна-дыпляматычную вайну, раскрыць грамадзкасьці праўдзівыя факты, што прывялі да распачацьця ваеных дзеяньняў на тэрыторыі Грузыі, заклікаць беларускае кіраўніцтва далучыцца да кампаніі гуманітарнай дапамогі ахвярам грузына-асэцінскага канфлікту, як з боку Грузыі, так і з боку Паўднёвай Асэціі і Расеі.

Прэс-група Моладзі БНФ 13.08.2008 Далей... · Для друку
Зьміцер Бяляеў прыняў прысягу ў Гародні ў войсках сувязі (+фотарэпартаж)
1_400_139 жніўня ў Гарадзенскай вайсковай часткі № 41780 прыняў прысягу старшыня Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Бяляеў. З усіх прысутных жаўнераў, толькі Зьміцер і хлопец-маладафронтавец з Ліды чыталі тэкст па-беларуску.

Зьміцер падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад войска: «Пакуль усё неадназначна. Зь сяржантамі пакуль ніякіх сур'ёзных канфрантацый не было. Адзін хлопец дык увогуле надзвычай добры і пазітыўны».

Прэс-група Моладзі БНФ 10.08.2008 Далей... · Для друку
Алесь Каліта прыняў прысягу ў Фаніпалі ды рыхтуецца да службы ў Лепелі (+ фота)

Алесь КалітаСтаршыня моладзі БНФ Алесь Каліта прыняў вайсковую прысягу на вернасьць Бацькаўшчыне. Словы афіцыйнага ўрачыстага абяцаньня «з годнасьцю выконваць воінскі абавязак, мужна і самаахвярна абараняць незалежнасьць, тэрытарыяльную цэласнасьць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь» Алесь Каліта прынёс на беларускай мове.

Адразу пасьля працэдуры прыняцьця прысягі ў вайсковай частцы ля Фаніпалі Алесь быў пераведзены ў 29-ую зенітную брыгаду, што ў вёсцы Межыцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласьці.


Прэс-група Моладзі БНФ 10.08.2008 Далей... · Для друку
Сябры моладзі БНФ рыхтуюцца да прыняцьця вайсковай прысягі
Алесь КалітаАктывісты моладзевага крыла Партыі БНФ Алесь Каліта і Зьміцер Бяляеў рыхтуюцца да прыняцьця вайсковай прысягі на веранасьць дзяржаве.

9 жніўня а 9-ай гадзіне раніцы ў частцы № 30151, што знаходзіцца побач з горадам Фаніпаль, для навабранцаў, сярод якіх і адзін зь лідэраў моладзі БНФ Алесь Каліта, распачнецца працэдура прыняцьця вайсковай прысягі.

Прэс-група Моладзі БНФ 08.08.2008 Далей... · Для друку
У сядзібе БНФ адкрылася мастацкая выстава "Заснавальнікам БНР" (+ фота)

У Менскай сядзібе Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8) пачала працу мастацкая выстава "Заснавальнікам БНР".

У экспазыцыі прадстаўленыя больш за трыццаць твораў беларускіх мастакоў з прыватнай калекцыі кіраўніка клюбу “Спадчына” Анатоля Белага. У ліку аўтараў твораў выставы – народны мастак Беларусі Ўладзімер Стальмашонак, вядомы беларускі графік Мікола Купава, старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, кіраўнік творчае суполкі “Пагоня” Алесь Марачкін і іншыя творцы.

Прэс-група Моладзі БНФ 08.08.2008 Далей... · Для друку
Старонка 1 з 69 1 2 3 4 > >>

Пампуй 17-ты выпуск газэты «Моладзь БНФ»




Выпуск №16 (PDF/3.9 Mb)
Выпуск №15 (PDF/0.5 Mb)
Выпуск №12 (PDF/0.5 Mb)
Выпуск №11 (PDF/0.6 Mb)
Выпуск №10 (PDF/1.1 Mb)
Выпуск №9 (PDF/0.9 Mb)
Госьць
Імя

Пароль



Забыў пароль?
Запытай на новы тут.
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Моладзь БНФ ©2007